Ліхая часіна

Ліхая часіна.

Ёсць людзі, якія самі асаблівых чараў не ведаюць, не знаюцца з Духамі, але ў іх ці цяжкая рука, ці ліхія вочы, ці, можа, трапляецца такая часіна, а толькі што б яны ні зрабілі, на што б ні зірнулі, — зробіцца ліха.

(more…)

Continue ReadingЛіхая часіна

Паветрыкі

Паветрыкі – злыя духі, якія лятаюць над балотам цэлымі роямі і здзекуюцца з людзей.

Большасць часу паветрыкі лятаюць над багнаю і цешацца сваімі чортавымі гульнямі.

(more…)

Continue ReadingПаветрыкі

Гаспадар гадзюк

Гаспадар гадзюк.

Гадзюкі таксама маюць свайго Гаспадара. Яго можна пазнаць па залатых рожках, што ў яго на галаве. От калі збіць тыя залатыя рожкі ды насіць іх пры сабе, то можна ісці куды хочаш, бо не ўтрымаюць цябе ніякія замкі і запоры.Спрытныя злодзеі маюць такія рожкі, таму іх ніхто не можа злавіць.

(more…)

Continue ReadingГаспадар гадзюк

Вужалка (Казка)

Вужалка – «Беларускія народныя казкі».

“Жыла ў вёсцы адна сям’я, бацькi ўжо даўно не было — кажуць на вайну як пайшоў, так i не вярнуўся. Мабыць забiлi, а можа, як пляткаркi шапталiся — й кiнуй жонку з дзьвумя дзецьмi. Жылi яны ўтрох бедна.

(more…)

Continue ReadingВужалка (Казка)

Вужалкі

Вужалкі — у беларускай міфалогіі дачкі Вужынага Караля (Гаспадара вужоў).

Згадваюцца на Вілейшчыне.

Маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгiмi распушчанымi валасамi, са змяінымі хвастамі замест ног. Вакол іх заўсёды збіралася безліч вартаўнікоў-змей, таму ніхто з людзей не мог да іх наблізіцца.

(more…)

Continue ReadingВужалкі

«Паданні Слонімшчыны» — Вёска Азярніца

Вёска Азярніца – Легенды Беларусі.

Пра вёску Азярніца існуе некалькі легендаў. Адна з іх распавядае пра тое, што вёска некалі знаходзілася сярод невялікіх азёр. Таму і стала называцца Азярніца.

(more…)

Continue Reading«Паданні Слонімшчыны» — Вёска Азярніца

Азярніцы

Азярніцы – Духі рэк і азёр.

Недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага р-на, у лесе, ёсць возера, якое называецца Чорным. Чорнае возера вельмі глыбокае. Дно яго топкае, ілістае, таму вада здаецца чорнаю, хаця яна і даволі чыстая.

(more…)

Continue ReadingАзярніцы

Гаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёўкі – у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда.

Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі.

(more…)

Continue ReadingГаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёвы дзед (Гаюн)

Гаёвы дзед, альбо гаюн — лясны дух.

Ён клапоціцца пра свой лес, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму.

З галавы гаюн — як стары дзед, але замест воласу ён парослы сівым мохам. У астатнім ён чыста мядзведзь, толькі ходзіць прама.

(more…)

Continue ReadingГаёвы дзед (Гаюн)