Паветрыкі

Паветрыкі – злыя духі, якія лятаюць над балотам цэлымі роямі і здзекуюцца з людзей.

Большасць часу паветрыкі лятаюць над багнаю і цешацца сваімі чортавымі гульнямі.

Час ад часу вецер падхоплівае рой гэтых духаў і заносіць далёка ад балота, дзе ім можа выпадкова трапіцца жывы чалавек. Раззлаваныя перапыненай забавай, паветрыкі кідаюцца на чалавека і пычанаюць яе губіць. Дастаткова пазабавіўшыся, яны падымаюцца ў вышыню і носяцца там, пакуль вечер не перанясе іх да новай збадычы. Але мэтанакіравана ніколі не пераследвалі людзей.

Дзейнічаюць яны заўсёды цэлай зграей, адзінокі паветрык вельмі слабы, каб камусьці нашкодзіць. Але ён мог адразу ж паклікаць сваіх паплечнікаў, і тады брыдка прыходзілася чалавеку.

Вельмі часта здараецца, што іншы чалавек, знаходзячыся паблізу ад Паветрыкаў у час іх расправы з іншым небаракам, не толькі не церпіць ад іх, але нават застаецца па-за іх увагаю. Тут усё залежыць ад напрамку ветру і затрымкі яго ў тым ці іншым месцы.

Дзе знаходзіцца жытло паветрыкаў, ніхто не ведае. Адныя селяць іх у паветранай вышыні, другія – у іншых краінах, трзція – у глыбіні балот.

Згадваюцца ў: М. Я. Нікіфароўскага.

Источник: http://mifijslavyan.ru

Leave a Reply