Лазавік — дух, які жыве ў лазе

Лазавік — у беларусскай міфалогіі, дух які жыве ў лазе.

Лазавік — лясны дух, які жыве ў лазе.

Быццам з’яўляўся старэнькім карлікам, не больш за пазногаць, з адным вокам на твары, з барадой у аршын, цягаў з сабою доўгую пугу у сем сажняў.

(more…)

Continue ReadingЛазавік — дух, які жыве ў лазе

Вялес, Велес, Волас

Вялес, Велес, Волас или (Велесъ, Волосъ) у беларускай міфалогіі — бог палявання, жывёлагадоўлі і багацця.

Шматлікія паданні сведчаць пра тое, што Вялес быў адной з ключавых постацей язычніцкага светаўляўлення.

(more…)

Continue ReadingВялес, Велес, Волас

Жэўжык, Жевжык (Жевжик)

Жэўжык, Жевжык — добры заступнік рэк і азёр або вадзяное боства.

Жэўжыка ўяўлялі як худога дзядка невялікага росту, з доўгай чырвонай барадой, доўгай шыяй, маленькай галавой, з доўгімі, але маленькімі рукамі, доўгімі пальцамі і тонкімі нагамі. Пры гэтым, Жэўжык неверагодна моцны і спрытны.

(more…)

Continue ReadingЖэўжык, Жевжык (Жевжик)

Жыцень (Жытні дзед)

Жыцень — беларускі міфалагічны персанаж, які жыве ў палях і спрыяе росту і выспяванню збажыны.

Жыцень – бог восені. Беларусы ўяўляюць Жыценя крыху грозным, нібыта вечна некім незадаволеным…

Жыцень нізкага росту, худы, нават кашчавы, даволі сталага веку, з трыма вачыма (трэцяе на патыліцы). Ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся, з ускудлачанымі валасамі.

(more…)

Continue ReadingЖыцень (Жытні дзед)

Жытняя Баба (Маці жыта)

Жытняя Баба – бажаство беларускай міфалогіі, маці жыта.

Жаночая паралель «гаспадара» поля – Жытня.

На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках.

(more…)

Continue ReadingЖытняя Баба (Маці жыта)

Ліхая часіна

Ліхая часіна.

Ёсць людзі, якія самі асаблівых чараў не ведаюць, не знаюцца з Духамі, але ў іх ці цяжкая рука, ці ліхія вочы, ці, можа, трапляецца такая часіна, а толькі што б яны ні зрабілі, на што б ні зірнулі, — зробіцца ліха.

(more…)

Continue ReadingЛіхая часіна

Паветрыкі

Паветрыкі – злыя духі, якія лятаюць над балотам цэлымі роямі і здзекуюцца з людзей.

Большасць часу паветрыкі лятаюць над багнаю і цешацца сваімі чортавымі гульнямі.

(more…)

Continue ReadingПаветрыкі

Гаспадар гадзюк

Гаспадар гадзюк.

Гадзюкі таксама маюць свайго Гаспадара. Яго можна пазнаць па залатых рожках, што ў яго на галаве. От калі збіць тыя залатыя рожкі ды насіць іх пры сабе, то можна ісці куды хочаш, бо не ўтрымаюць цябе ніякія замкі і запоры.Спрытныя злодзеі маюць такія рожкі, таму іх ніхто не можа злавіць.

(more…)

Continue ReadingГаспадар гадзюк

Вужалкі

Вужалкі — у беларускай міфалогіі дачкі Вужынага Караля (Гаспадара вужоў).

Згадваюцца на Вілейшчыне.

Маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгiмi распушчанымi валасамi, са змяінымі хвастамі замест ног. Вакол іх заўсёды збіралася безліч вартаўнікоў-змей, таму ніхто з людзей не мог да іх наблізіцца.

(more…)

Continue ReadingВужалкі

Азярніцы

Азярніцы – Духі рэк і азёр.

Недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага р-на, у лесе, ёсць возера, якое называецца Чорным. Чорнае возера вельмі глыбокае. Дно яго топкае, ілістае, таму вада здаецца чорнаю, хаця яна і даволі чыстая.

(more…)

Continue ReadingАзярніцы