«Паданні Магілёўскай вобласці» — Крыкуны

Крыкуны — Легенды Беларусі.

За вёскай Малы Кудзін, побач з шашой, што вядзе ў бок старажытнага Галоўчына, з левага боку размешчаны могілкі. А насупраць іх знаходзіцца паселішча Крыкуны.

Паходзіць найменне яго ад слова крычаць. А чаму крычалі людзі? Ды так, што ажно крык той іхні захаваўся ў памяці — у найменні паселішча?

Пасля рэвалюцыі, калі людзі дзялілі панскую зямлю, жыхары паселішча вельмі крычалі. Іх лямант і разносіўся на ўсё наваколле. Крычалі. Крыкуны, ды і толькі.

Источник: http://novychas.by/kultura/legendi_padann_nashaga_kraju/

Leave a Reply