Пышна, Лепель — Легенды Беларусі.
Неяк завітаў на Лепельшчыну знакаміты падарожнік, паглядзеў, падзівіўся:
– О, як тут пышна!
Так узнікла назва вескі Пышна.
Едзе далей на ўсход, углядываецца. Бачыць за Стаямі цудоўны лес, мудрагелістую сістэму рэк і азёр і вельмі ўзрушваецца:
– Ого, а тут яшчэ лепей!
Адсюль пайшла назва Лепель.