«Беларускія паданні» — Дафарэнцыя

Дафарэнцыя — Легенды Беларусі.

Прыблізна ў сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя буйны магнат граф Тышкевіч (яго маёнтак быў пад Астрашыцкім Гарадком) выпісаў сваёй сям’і з Аўстрыі мадз’яра-лекара. Якое было поўнае імя іншаземца — невядома. Доктар, пачаўшы практыку ў графскім маёнтку, у хуткім часе стаў вядомы пад імем Ферэнц.

Ён быў, напэўна, адукаваны, гуманны чалавек, выконваў не толькі абавязкі графскага лекара, але і лекаваў усіх, хто да яго прыходзіў па дапамогу — жыхароў мястэчка, сялян з бліжэйшых вёсак. А праз колькі гадоў, ужо шырокавядомы ў наваколлі, лекар Ферэнц ці то купіў, ці то атрымаў у падарунак ад сваіх вяльможных пацыентаў невялічкі маёнтак, дзе абсталяваў нешта накшталт аптэкі і амбулаторыі.

Доўгі час Ферэнц быў адзіны на ўсю немалую акругу доктарам. Яго вядомасць, папулярнасць раслі з кожным годам. Да вучонага лекара прыходзілі, прыязджалі аж з трох валасцей. Таму, хто цяжка захварэў, звычайна раілі:

«Ты б да Ферэнца схадзіў». Ці пыталіся ў сваякоў: «А да Ферэнца вазілі?» Да Ферэнца ішлі і ехалі па лекі, па параду…

У сучаснай Дафарэнцыі слядоў старога маёнтка і бальніцы Ферэнца ўжо няма. Вядома, што мясцовыя знахары спалілі і аптэку і дом канкурэнта…

Источник: https://be.wikisource.org

Leave a Reply