Адкуль назва Целяханы

Адкуль назва Целяханы — Беларускія легенды і паданні.

Мястэчка Целяханы мае такую назву таму, што тут была знойдзена калісьці магіла хана.

Быў вялікі курган. Каля яго сяліліся людзі. А ў магіле было цела хана. Таму і Целяханы.

Кіламетраў тры за Целяханамі ёсць Лысая гара. Гавораць, што гэта і ёсць магіла хана. Але гавораць і другое. Паны Агінскія, калі капалі канал, мелі асуджаных, прыкаваных да насілак. Ім і загадалі нанасіць гэты курган. На кургане меркавалася пабудаваць палац.

Источник: https://be.wikisource.org

Leave a Reply