«Заклятыя Скарбы» — Дзе цень сягае

Дзе цень сягае — Заклятыя Скарбы.

Калісьці пры дарозе з вёскі Войшыкі ў вёску Заячкі стаяла векавая ліпа. Вяршаліна старадрэвіны даўно засохла, а ніжнія галіны кожную вясну кучаравіліся маладзенькай лістотай. Людзі расказваюць, што ў даўніну тут сышліся ў зацятай бітве войскі. Біліся не на жыццё, а на смерць.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Дзе цень сягае

«Заклятыя Скарбы» — Галаву складзеш

Галаву складзеш — Заклятыя Скарбы.

Штогод цёмнымі восеньскімі вечарамі непадалёку ад лясной рэчкі Ланкі з’яўляўся прывідны агеньчык. Выкаціцца з ляснога гушчару на паляну пад старыя дубы і круціцца, як дзіцячы ваўчок. То ўбок хіснецца, то раптам угору падскочыць, і ўсё зіхаціць, слепіць вочы рознымі калёрамі ды адценнямі.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Галаву складзеш

«Заклятыя Скарбы» — Халера

Халера — Заклятыя Скарбы.

Самая страшная халера была ў трыццатым годзе. Рады не маглі ёй даць. Што ні рабілі людзі, як ні сцерагліся, а яна рэжа ўсіх, быццам нажом.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Халера

«Заклятыя Скарбы» — Дамавы ездзіць на конях

Дамавы ездзіць на конях — Заклятыя Скарбы.

Сядзелі мы ў карчме. Дымім сабе люлькамі, гамонім. Потым заходзіць Купрэй і давай жаліцца, што хтосьці ўночы заезджвае коней у хляве.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Дамавы ездзіць на конях

«Заклятыя Скарбы» — Трасца

Трасца — Заклятыя Скарбы.

Пайшоў аднойчы ўвесну чалавек па бярозавы сок. Напусціў паўнюткае вядро бярозавіку дый вяртаецца з лесу. Падыходзіць да вёскі, а каля дарогі на плоце нейкая худая паненка сядзіць і жаласліва просіць папіць.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Трасца

«Заклятыя Скарбы» — Смерць чараўніка

Смерць чараўніка — Заклятыя Скарбы.

Жыў у нашай вёсцы чараўнік, які знаўся з нячыстай сілай. I быў у яго сын. Калі бацька пачаў паміраць, сын папрасіў:

— Навучы мяне чараваць, бо памрэш, а я нічога не буду ведаць.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Смерць чараўніка

«Заклятыя Скарбы» — Грошы цвітуць

Грошы цвітуць — Заклятыя Скарбы.

Пайшлі па вёсцы чуткі, што на беразе ракі, дзе спрадвеку насыпаны курганы, цвітуць грошы. Кажуць, нават бачылі здалёку, як уночы там блішчыць агеньчык. Але толькі накіруешся да яго — агеньчык знікае.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Грошы цвітуць

«Заклятыя Скарбы» — Прыгожая дуброва

Прыгожая дуброва — Заклятыя Скарбы.

У Белавежскай пушчы ёсць урочышча, якое мясцовыя людзі называюць Прыгожая Дуброва. I вось як узнікла гэтая назва.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Прыгожая дуброва

«Заклятыя Скарбы» — Дзяўчына i змей

Дзяўчына i змей — Заклятыя Скарбы.

Змей здольны перакінуцца ў птушку ці чалавека, і ніхто яго не пазнае. Аднойчы змей закахаўся ў прыгожую дзяўчыну — дачку селяніна. Перакінуўся ў статнага дзецюка і ходзіць да яе ў госці.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Дзяўчына i змей

«Заклятыя Скарбы» — Хто выдумаў грошы

Хто выдумаў грошы — Заклятыя Скарбы.

Жыў адзін чалавек. I быў ён такі скупы, што нават шкадаваў людзям вады напіцца.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Хто выдумаў грошы