«Беларускія паданні» — Лунінец
Лунінец — Легенды Беларусі.
Наша сяло старэйшае за горад. Ад Луніна і Лунінец паходзіць.
Сяло Лунін з даўніх часоў вялікае. Жыхароў тут заўсёды было «богато», а на месцы горада Лунінца нічога не было. Ніхто там не жыў. Толькі дзікія качкі плёскаліся ў лужыне.