Зайздросны дзядзька

Зайздросны дзядзька — «Беларускія народныя казкі».

Жылі два браты: адзін бедны, другі багаты. Бедны, паміраючы, сказаў сваім сынам-падлеткам:

— Глядзіце на дзядзьку: што ён будзе рабіць, тое рабіце і вы.

Так сыны і рабілі, як бацька навучыў.

(more…)

Continue ReadingЗайздросны дзядзька

Жаронцы

Жаронцы — «Беларускія народныя казкі».

Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы.

Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед адно зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца!

Добра жылі дзед з бабай самі і пеўніка не крыўдзілі.

(more…)

Continue ReadingЖаронцы

Ганарыстая варона

Ганарыстая варона — «Беларускія народныя казкі».

Раскаркалася неяк увосень адна варона на сметніку:

— Вы сабе як хочаце,— кажа сяброўкам,— а я не магу тут цэлую зіму мерзнуць. Я не такая дурная варона, як вы!

— А што ж ты думаеш рабіць, разумная? — пытаюцца сяброўкі.

— Палячу за мора: там, кажуць, зімы не бывае.

(more…)

Continue ReadingГанарыстая варона

Бацькаў дар

Бацькаў дар — «Беларускія народныя казкі».

Жыў сабе на свеце адзін добры чалавек. Было ў яго тры сыны — два разумныя, а трэці Іван-прасцяк. Разумныя пажаніліся; семʼі завялі, а Іван усё на печы ляжыць ды на жалейцы іграе.

(more…)

Continue ReadingБацькаў дар

Ад крадзенага не пасыцееш

Ад крадзенага не пасыцееш — «Беларускія народныя казкі».

Былі ў аднаго чалавека два сыны. Як выраслі яны, бацька сказаў:

— Пара, сыны, за сталую работу брацца. Хто з вас чым хоча заняцца?

Маўчаць сыны — не ведаюць, якую сабе работу выбраць.

— Ну, дык пойдзем, — кажа бацька, — у свет, паходзім, паглядзім, што людзі робяць.

(more…)

Continue ReadingАд крадзенага не пасыцееш

Падчарыца і чорт

Падчарыца і чорт — «Беларускія народныя казкі».

Жыла-была сабе адна мачаха. Была ў яе свая дачка і падчарка. Сваю дачку яна дужа любіла, а падчарку біла-пабівала, на цяжкую работу пасылала.

Прачнулася раз мачаха апоўначы ды піць захацела. І давай падчарку біць-будзіць.

(more…)

Continue ReadingПадчарыца і чорт

Сястра-бязручка

Сястра-бязручка — «Беларускія народныя казкі».

Жылі-былі дзед і баба. І былі ў іх сын і дачка. Памерла матка, памірае ўжо і бацька, а сын пытае:

– Што, тата, нам з сястрою рабіць?

(more…)

Continue ReadingСястра-бязручка

Свіны кажушок

Свіны кажушок — «Беларускія народныя казкі».

Быў сабе дзед з бабаю. Была ў дзеда дачка і ў бабы дачка. Баба сваю дачку надта песціла, а з падчаркі збыткавалася. Сваю дачку — па фэстах, кірмашах, вяселлях — усюдачкі вадзіла. А дзедавай — са свіной скуры зрабіла кажушок, ды тая ў ім у хаце ў цёмглі і сядзела.

(more…)

Continue ReadingСвіны кажушок

Сынок з кулачок

Сынок з кулачок — «Беларускія народныя казкі».

Жылі дзед і баба. І быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Не большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок з кулачок.

Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.

(more…)

Continue ReadingСынок з кулачок

Воўк, Змітрок, кабыла і баран

Воўк, Змітрок, кабыла і баран — «Беларускія народныя казкі».

Ішоў воўк з-пад Міра, сустрэў Змітрака, той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што раней мералі, як што пашыць. Воўк кажа:

— Зміцер-Змітрок, я цябе з’ем.

А Змітрок адказвае:

— З’ясі дык з’ясі, але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку.

(more…)

Continue ReadingВоўк, Змітрок, кабыла і баран