Рыжы і лысы
Рыжы і лысы — «Беларускія народныя казкі».
Сабраўся адзін хлопец ехаць у горад па сваіх справах. Бацька кажа яму:
— Толькі асцерагайся, сынок, рыжых і лысых.
— Чаму?
— Бо рыжыя надта хітрыя, а лысыя надта разумныя…
Сабраўся адзін хлопец ехаць у горад па сваіх справах. Бацька кажа яму:
— Толькі асцерагайся, сынок, рыжых і лысых.
— Чаму?
— Бо рыжыя надта хітрыя, а лысыя надта разумныя…
Адзін пан вельмі любіў хваліцца. Не было таго дня, каб ён не прылгаў.
Аднаго разу паехаў ён да свайго далёкага сябра. На станцыі наняў фурманку.
Едзе пан, маўчыць. Раптам бачыць: дарогу перабег заяц.
Жыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Прыйшлося спраўляць радзіны. А ў чалавека таго ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасцей частаваць?
Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустах цялушачка. Ды такая слабая, лядаштая, што сама і не ўстане.
Жыў на свеце адзін пан. Вялікі быў у яго маёнтак, і шмат меў ён усялякага дабра. Але найбольш з усяго свайго багацця любіў пан сабаку-ганчака. Хітры гэта быў сабака — ну, як чалавек, не раўняючы.
Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун.
Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.
Вёз чалавек у горад дровы прадаваць. Даганяе яго пан у брычцы.
— Гэй, мужык! — крычыць пан. — Прэч з дарогі!
Мужык пакінуў воз, сышоў з дарогі і кажа:
— Едзь, пане, хоць да д’ябла!
Пан падумаў, што мужык дурны, не зразумеў яго.
— Прэч з канём! — растлумачыў ён мужыку.
Жылі дзед з бабаю. Быў у іх конь. Дзед яго пасвіў, на начлег вадзіў.
Надакучыла яму гэтая работа. Вось аднойчы ён і кажа бабе:
— Баба, а баба. Давай прадамо каня, а купім вала.
— Навошта, дзед, табе вол?
Прадаў цыган каня на рынку ды ішоў дадому, у свой цыганскі табар. Дзень быў халодны, ветраны. Так і працінае цыгана навылёт.
Едзе па дарозе барадаты балагол. Цыган да яго:
— Падвязі, баця.
— Далёка?
Ляжаў пры дарозе вялікі камень. Хто ні ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, а то і падсілкуецца трохі. Людзі з усяе акругі ведалі той камень і шанавалі яго.
Пабудаваў у тых мясцінах адзін чалавек новы млын. Але не было ў яго камянёў для жорнаў.
Быў адзін мужык. Да ўсяго спрыцён. Што ні надумаецца — тое і зробіць. І ўсё яму гладка ўдавалася.
Захацелася яму з паноў пажартаваць. Пайшоў ён на панскі двор. Бачыць: ходзіць па двары белая свіння з парасятамі. Мужык зняў шапку, пачаў кланяцца свінні.
Убачыла гэта пані з балкона.