Алёнка
Алёнка — «Беларускія народныя казкі».
Жыў дзед і баба. І была ў іх дачка Алёнка. Ды ніхто з суседзяў не называў яе па імені, а ўсе звалі Крапіўніцай.
— Вунь, — кажуць, — Крапіўніца сваю Сіўку павяла пасвіць.
— Вунь Крапіўніца з Лысуном у грыбы пайшла.
Толькі і чуе Алёнка: Крапіўніца ды Крапіўніца…