Як Васіль змея перамог

Як Васіль змея перамог – «Беларускія народныя казкі».

Было яно ці не было, праўда ці няпраўда, — паслухаем лепш, што казка кажа.

Ну дык вось. Прыляцеў у адзін край страшэнны змей. Выкапаў ён сярод лесу ў гары глыбокую яму і лёг адпачываць.

(more…)

Continue ReadingЯк Васіль змея перамог

Шкляныя горы

Шкляныя горы – «Беларускія народныя казкі».

Жылі сабе так муж з жаною. То быў ён работнік, а яна яшчэ луччая работніца. То жа ж яна работніца сілная. Яна тут пакуль мужу аднясла абед, можа чалядка была — аднясла, статак трэба прагнаць да й капу трэба нажаць, а ў яе рабёначак быў маленькі ў люльцы, можа ён ужэ наўчыўся поўзаць.

(more…)

Continue ReadingШкляныя горы

Чорт-злодзей

Чорт-злодзей – «Беларускія народныя казкі».

Паехаў дзед араць поле. І ўзяў з сабою праснак на абед. Палажыў праснак на возе, а сам арэ.

Араў, араў, змарыўся, пайшоў да воза праснаком падсілкавацца. Прыходзіць, а тут з-пад самага носа чорт ухапіў праснак і пабег у балота.

(more…)

Continue ReadingЧорт-злодзей

Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць

Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць – «Беларускія народныя казкі».

Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом.

Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць?

(more…)

Continue ReadingЧаму барсук і лісіца ў норах жывуць

Цудоўная дудка

Цудоўная дудка – «Беларускія народныя казкі».

Даўно яно было ці нядаўна, так ці не так, — цяпер ужо напэўна ніхто і не ведае.

Ну, дык раскажам мы тое, што дзяды расказвалі сваім унукам, а ўнукі — сваім унукам.

(more…)

Continue ReadingЦудоўная дудка

Страшны залом

Страшны залом – «Беларускія народныя казкі».

Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што ні вядзьмар — то найпершы чмут. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Людзі баяліся іх, дагаджалі, як ліхой скуле.

(more…)

Continue ReadingСтрашны залом

Стары бацька

Стары бацька – «Беларускія народныя казкі».

Даўней было так: як састарэе бацька, то сын завязе яго ў глухую пушчу ды і пакіне там…

Вось аднаго разу павёз сын бацьку ў пушчу. Шкада яму бацькі — моцна любіў ён яго, але што зробіш? Не павязеш — людзі смяяцца будуць: старых, скажуць, звычаяў не трымаецца. Яшчэ з сяла выганяць…

(more…)

Continue ReadingСтары бацька

Сіняя світа налева пашыта

Сіняя світа налева пашыта – «Беларускія народныя казкі».

Жыў-быў цар-чараўнік. Клікнуў ён кліч па ўсім царстве: «Хто схаваецца ад мяне, таму паўцарства аддаю!»

Знайшоўся такі ахвотнік — Сіняя світа налева пашыта. Прыходзіць ён да цара-чараўніка.

(more…)

Continue ReadingСіняя світа налева пашыта

Самы мудры

Самы мудры – «Беларускія народныя казкі».

У аднаго палкоўніка здох любімы конь. Пабедаваў палкоўнік ды паслаў дзяншчыка шукаць шкурадзёра.

Прыйшоў дзяншчык у вёску. Каго ні пакліча, усе адмаўляюцца. «Не навучаны, — кажуць, — мы гэтым займацца. Схадзі ты, чалавеча, да панскага цівуна, ён на такія штукі майстар: здзярэ так, што лепш і не трэба».

(more…)

Continue ReadingСамы мудры

Сабака і Воўк

Сабака і Воўк – «Беларускія народныя казкі».

Быў у аднаго гаспадара сабака. Шчыра служыў ён гаспадару, ды не агледзеўся, як пастарэў. Горш сталі бачыць яго вочы, і цяжэй яму стала вартаваць гаспадарава дабро. Тады скупая гаспадыня перастала карміць яго, а потым і зусім пачала з двара праганяць.

(more…)

Continue ReadingСабака і Воўк