Ох і залатая табакерка
Ох і залатая табакерка — «Беларускія народныя казкі».
Жыў сабе сіраціна Янка, леснікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай не было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы. А каб весялей было, гадаваў пярэстага катка.
Прывык да яго каток. Бывала, куды гаспадар ідзе, туды і ён.