Двое скупых

Двое скупых — «Беларускія народныя казкі».

Прадаў цыган каня на рынку ды ішоў дадому, у свой цыганскі табар. Дзень быў халодны, ветраны. Так і працінае цыгана навылёт.

Едзе па дарозе барадаты балагол. Цыган да яго:

— Падвязі, баця.

— Далёка?

(more…)

Continue ReadingДвое скупых

Два камені

Два камені — «Беларускія народныя казкі».

Ляжаў пры дарозе вялікі камень. Хто ні ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, а то і падсілкуецца трохі. Людзі з усяе акругі ведалі той камень і шанавалі яго.

Пабудаваў у тых мясцінах адзін чалавек новы млын. Але не было ў яго камянёў для жорнаў.

(more…)

Continue ReadingДва камені

Дурная пані і «разумны» пан

Дурная пані і «разумны» пан — «Беларускія народныя казкі».

Быў адзін мужык. Да ўсяго спрыцён. Што ні надумаецца — тое і зробіць. І ўсё яму гладка ўдавалася.

Захацелася яму з паноў пажартаваць. Пайшоў ён на панскі двор. Бачыць: ходзіць па двары белая свіння з парасятамі. Мужык зняў шапку, пачаў кланяцца свінні.

Убачыла гэта пані з балкона.

(more…)

Continue ReadingДурная пані і «разумны» пан

Брахун і падбрэхіч

Брахун і падбрэхіч  — «Беларускія народныя казкі».

Жыў некалі пад Мазыром адзін чалавек. Рабіць ленаваўся, красці баяўся. А лгун быў — пашукаць — не знойдзеш. Чаго толькі ён не выдумляў!

Жонка жартуе з яго і лае за хлусню, а ён свайго не пакідае.

(more…)

Continue ReadingБрахун і падбрэхіч

Кулак і парабак

Кулак і парабак — «Беларускія народныя казкі».

Жыў-быў скупы і хітры кулак. Парабкі працавалі на яго ад цямна да цямна. А карміў ён іх толькі адзін раз у дзень.

Вось як гэта было. Пасадзіць кулак парабка снедаць. А снедання дасць з камарыны нос. Паснедае парабак і нават не пачуе — было што ў роце ці не.

(more…)

Continue ReadingКулак і парабак

Піліпка-сынок

Піліпка-сынок — «Беларускія народныя казкі».

Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго гадаваць…

Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:

— На, калышы.

(more…)

Continue ReadingПіліпка-сынок

Панская гаворка

Панская гаворка — «Беларускія народныя казкі».

Жылі ў адной вёсцы тры браты. Багатыя былі, а гаварылі, як і ўсе мужыкі, — па-простаму. А ім вельмі хацелася навучыцца гаварыць па-панску.

Сабраліся яны і пайшлі ў маёнтак панскай мове вучыцца. Прыходзяць, а ў пана гасцей поўна.

(more…)

Continue ReadingПанская гаворка

Пану навука

Пану навука — «Беларускія народныя казкі».

Ну, дык слухайце! Скажу вам не казку, а праўду.

Было гэта яшчэ за панамі. А ліхія ж былі паны! Не людзі, а звярʼё. Трапіш да такога пана, то хоць кладзіся ды памірай: нічым яму не дагодзіш. Кажуць жа: зачыні чорту дзверы, дык ён у акно ўлезе.

(more…)

Continue ReadingПану навука

Пан і казачнік

Пан і казачнік — «Беларускія народныя казкі».

Адзін багаты пан вельмі любіў слухаць казкі. Бывала, хто яму што ні нахлусіць — ён з усім згаджаецца.

Захацелася таму пану паслухаць хоць адну казку, якой бы ён не паверыў. Абвясціў ён усюды: «Хто раскажа мне такую казку, каб я сказаў: «Ілжэш», таму дам талерку золата». (more…)

Continue ReadingПан і казачнік

Палешукі і палевікі

Палешукі і палевікі — «Беларускія народныя казкі».

Было ў бацькі дванаццаць сыноў, усе рослыя ды ўдалыя хлопцы.

Жылі яны на вялікай палянцы, між цёмнага лесу. Вялі там сваю гаспадарку, палявалі на дзікіх звяроў і птушак.

Стары бацька, сівы, як голуб, сядзеў сабе ў кажушку і ўлетку ды толькі камандаваў. І былі ў сямʼі лад ды згода.

(more…)

Continue ReadingПалешукі і палевікі