Сапраўдны дурань

Сапраўдны дурань — «Беларускія народныя казкі».

Жылі тры браты: два разумныя, а трэці — дурань. Разумныя працавалі, вялі гаспадарку, а дурань да работы не меў ахвоты: ляжаў на печы, выграваў плечы.

(more…)

Continue ReadingСапраўдны дурань

Салдат Іванька

Салдат Іванька — «Беларускія народныя казкі».

Служыў салдат Іванька дваццаць пяць гадоў, выслужыў сіні білет і пайшоў дадому. І меў ён пры сабе толькі тры капейкі грошай. А быў гэты салдат добры па натуры: апошнім падзеліцца.

Вось ідзе ён, ідзе, ляціць насустрач жучок.

— Добры дзень, салдат!

— Добры дзень, жучок!

(more…)

Continue ReadingСалдат Іванька

Рыжы і лысы

Рыжы і лысы — «Беларускія народныя казкі».

Сабраўся адзін хлопец ехаць у горад па сваіх справах. Бацька кажа яму:

— Толькі асцерагайся, сынок, рыжых і лысых.

— Чаму?

— Бо рыжыя надта хітрыя, а лысыя надта разумныя…

(more…)

Continue ReadingРыжы і лысы

Разышоўся, як заечае сала

Разышоўся, як заечае сала — «Беларускія народныя казкі».

Адзін пан вельмі любіў хваліцца. Не было таго дня, каб ён не прылгаў.

Аднаго разу паехаў ён да свайго далёкага сябра. На станцыі наняў фурманку.

Едзе пан, маўчыць. Раптам бачыць: дарогу перабег заяц.

(more…)

Continue ReadingРазышоўся, як заечае сала

Разумная дачка

Разумная дачка — «Беларускія народныя казкі».

Жыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Прыйшлося спраўляць радзіны. А ў чалавека таго ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасцей частаваць?

Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустах цялушачка. Ды такая слабая, лядаштая, што сама і не ўстане.

(more…)

Continue ReadingРазумная дачка

Пятрушка

Пятрушка — «Беларускія народныя казкі».

Жыў на свеце адзін пан. Вялікі быў у яго маёнтак, і шмат меў ён усялякага дабра. Але найбольш з усяго свайго багацця любіў пан сабаку-ганчака. Хітры гэта быў сабака — ну, як чалавек, не раўняючы.

(more…)

Continue ReadingПятрушка

Пшанічны каласок

Пшанічны каласок — «Беларускія народныя казкі».

Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун.

Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.

(more…)

Continue ReadingПшанічны каласок

Замыкай

Замыкай — «Беларускія народныя казкі».

Вёз чалавек у горад дровы прадаваць. Даганяе яго пан у брычцы.

— Гэй, мужык! — крычыць пан. — Прэч з дарогі!

Мужык пакінуў воз, сышоў з дарогі і кажа:

— Едзь, пане, хоць да д’ябла!

Пан падумаў, што мужык дурны, не зразумеў яго.

— Прэч з канём! — растлумачыў ён мужыку.

(more…)

Continue ReadingЗамыкай

За каня — брусок

За каня — брусок — «Беларускія народныя казкі».

Жылі дзед з бабаю. Быў у іх конь. Дзед яго пасвіў, на начлег вадзіў.

Надакучыла яму гэтая работа. Вось аднойчы ён і кажа бабе:

— Баба, а баба. Давай прадамо каня, а купім вала.

— Навошта, дзед, табе вол?

(more…)

Continue ReadingЗа каня — брусок