Цясляр-самахвал
Цясляр-самахвал — «Беларускія народныя казкі».
Сабраўся адзін стары чалавек будаваць дом. «Сам я ўжо нядоўга пражыву на свеце,— думае,— дык няхай успамінаюць мяне добрым словам і дзеці і ўнукі».
Наняў ён старога цесляра і пачаў выбіраць месца для дома. Аблюбаваў добрае месца на ўзгорку, дзе з даўніх часоў ляжаў вялікі камень.