Іван Іванавіч царэвіч

Іван Іванавіч царэвіч — «Беларускія народныя казкі».

Жыў сабе цар у якімсьці гасударстве, у якімсьці царстве, і быў у яго сын, Іван Іванавіч — царэвіч. Цар яго не пускаў нікуды гадоў да васемнаццаці, каб не заглядаўся ні на што, не балаваўся. А сын ужо давай прасіцца:

— Бацюхна родны, пусціце свету пабачыць.

(more…)

Continue ReadingІван Іванавіч царэвіч

Ілля і Пятро

Ілля і Пятро — «Беларускія народныя казкі».

Даўно тое было — яшчэ як сам Бог па зямлі хадзіў. Аддаў Бог увесь свет Іллі і Пятру. Але, ведама, дзе два паны, там ніколі ладу няма. Як адзін думае, што трэба дождж пасылаць, то другі абавязкова захоча наадварот — пагоду. Плачуць хмары, не ведаюць, што рабіць, каго слухацца.

(more…)

Continue ReadingІлля і Пятро

Бык і ваўкі

Бык і ваўкі — «Беларускія народныя казкі».

Насіў бык па горадзе косы, прадаваў, каму трэба. Тады на быка, якога звалі, дарэчы, Быска, гавораць:

— Нашто табе косы?

А бык адказвае:

— Буду касіць!

Пайшоў у двор, выкляпаў касу ды падаўся касіць. Косіць бык, ідзе да быка воўк і гаворыць:

— Ты Быска?

(more…)

Continue ReadingБык і ваўкі

Асцярожны пасланец

Асцярожны пасланец — «Беларускія народныя казкі».

Быў сабе адзін пан, ды такі паганы, злосны, што проста бяда. Ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Бывала, як прыйдзе да яго хто што-небудзь папрасіць, а ён раптоўна як крыкне:

— Што скажаш! (more…)

Continue ReadingАсцярожны пасланец

Аб ведзьме, якая сына жаніла

Аб ведзьме, якая сына жаніла — «Беларускія народныя казкі».

У адным двары было надта многа пшаніцы, а тую пшаніцу вазілі ўвесь час да нейкага месца. Адзін жа чалавек не меў каго выправіць з тою пшаніцаю. Дык ён прыбраў сваю дачку па-мужчынску і выправіў яе ў дарогу.

(more…)

Continue ReadingАб ведзьме, якая сына жаніла

Аб каралевічу-чараўніку

Аб каралевічу-чараўніку — «Беларускія народныя казкі».

Быў сабе адзін бедны чалавек. Меў ён сына, але не мог яго пры сабе трымаць, бо быў дастаткова бедны. Так аднаго разу і кажа:

— Хадзем, сынку, дзе ў свет. Мо, аддам я цябе на навуку да якога майстра.

— А што рабіць… Добра, татку!

(more…)

Continue ReadingАб каралевічу-чараўніку