Вужалка (Казка)

Вужалка – «Беларускія народныя казкі».

“Жыла ў вёсцы адна сям’я, бацькi ўжо даўно не было — кажуць на вайну як пайшоў, так i не вярнуўся. Мабыць забiлi, а можа, як пляткаркi шапталiся — й кiнуй жонку з дзьвумя дзецьмi. Жылi яны ўтрох бедна.

(more…)

Continue ReadingВужалка (Казка)

Як Іван чарцей перахітрыў

Як Іван чарцей перахітрыў – «Беларускія народныя казкі».

Жыў дзед з бабаю. І было ў іх тры сыны. Бедна жылі, з хлеба на квас перабіваліся.

Памерла баба, а за ёю прыйшла чарга і да дзеда. Паклікаў бацька перад смерцю сыноў і кажа ім:

— Гаспадаркі я вам не нажыў, падзялю, што маю.

(more…)

Continue ReadingЯк Іван чарцей перахітрыў

Як вядзьмар на зоры глядзеў

Як вядзьмар на зоры глядзеў – «Беларускія народныя казкі».

Жыў у адным сяле вядзьмар. Звалі яго Нічыпар.

Слава і пагалоска пра яго ішлі далёка. Адкуль толькі не прыязджалі ды не прыходзілі да яго людзі! Ведама, людзі без бяды не жывуць.

(more…)

Continue ReadingЯк вядзьмар на зоры глядзеў

Як Васіль змея перамог

Як Васіль змея перамог – «Беларускія народныя казкі».

Было яно ці не было, праўда ці няпраўда, — паслухаем лепш, што казка кажа.

Ну дык вось. Прыляцеў у адзін край страшэнны змей. Выкапаў ён сярод лесу ў гары глыбокую яму і лёг адпачываць.

(more…)

Continue ReadingЯк Васіль змея перамог

Шкляныя горы

Шкляныя горы – «Беларускія народныя казкі».

Жылі сабе так муж з жаною. То быў ён работнік, а яна яшчэ луччая работніца. То жа ж яна работніца сілная. Яна тут пакуль мужу аднясла абед, можа чалядка была — аднясла, статак трэба прагнаць да й капу трэба нажаць, а ў яе рабёначак быў маленькі ў люльцы, можа ён ужэ наўчыўся поўзаць.

(more…)

Continue ReadingШкляныя горы

Чорт-злодзей

Чорт-злодзей – «Беларускія народныя казкі».

Паехаў дзед араць поле. І ўзяў з сабою праснак на абед. Палажыў праснак на возе, а сам арэ.

Араў, араў, змарыўся, пайшоў да воза праснаком падсілкавацца. Прыходзіць, а тут з-пад самага носа чорт ухапіў праснак і пабег у балота.

(more…)

Continue ReadingЧорт-злодзей

Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць

Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць – «Беларускія народныя казкі».

Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом.

Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць?

(more…)

Continue ReadingЧаму барсук і лісіца ў норах жывуць

Цудоўная дудка

Цудоўная дудка – «Беларускія народныя казкі».

Даўно яно было ці нядаўна, так ці не так, — цяпер ужо напэўна ніхто і не ведае.

Ну, дык раскажам мы тое, што дзяды расказвалі сваім унукам, а ўнукі — сваім унукам.

(more…)

Continue ReadingЦудоўная дудка

Страшны залом

Страшны залом – «Беларускія народныя казкі».

Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што ні вядзьмар — то найпершы чмут. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Людзі баяліся іх, дагаджалі, як ліхой скуле.

(more…)

Continue ReadingСтрашны залом

Стары бацька

Стары бацька – «Беларускія народныя казкі».

Даўней было так: як састарэе бацька, то сын завязе яго ў глухую пушчу ды і пакіне там…

Вось аднаго разу павёз сын бацьку ў пушчу. Шкада яму бацькі — моцна любіў ён яго, але што зробіш? Не павязеш — людзі смяяцца будуць: старых, скажуць, звычаяў не трымаецца. Яшчэ з сяла выганяць…

(more…)

Continue ReadingСтары бацька