Гаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёўкі – у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда.

Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі.

(more…)

Continue ReadingГаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёвы дзед (Гаюн)

Гаёвы дзед, альбо гаюн — лясны дух.

Ён клапоціцца пра свой лес, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму.

З галавы гаюн — як стары дзед, але замест воласу ён парослы сівым мохам. У астатнім ён чыста мядзведзь, толькі ходзіць прама.

(more…)

Continue ReadingГаёвы дзед (Гаюн)

«Беларускія паданні» — Камень-кравец

Камень-кравец — Легенды Беларусі.

У незапомныя часы гэты камень меў цудадзейную сілу шыць адзежу, і навакольны люд карыстаўся з гэтага. Увечары яму прыносілі тканіну і прасілі:

— Сцяпан, пашый мне жупан!

(more…)

Continue Reading«Беларускія паданні» — Камень-кравец

«Заклятыя Скарбы» — Напасць

Напасць — Заклятыя Скарбы.

Вёз чалавек у горад пшаніцу прадаваць. Сустрэлася яму па дарозе баба з кавальскім молатам на плячы. I просіць жаласліва:

— Падвязі, чалавеча, мой молат.

— Добра, падвязу.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Напасць

«Заклятыя Скарбы» — Ваўкалак

Ваўкалак — Заклятыя Скарбы.

Ішоў я па лесе. А насустрач мне чалавек. 3 твару — страшыдла, а не чалавек. Касавокі, крывароты, згорблены. У мяне па спіне ажно мурашкі сыпанулі. I няма як убок звярнуць, бо навокал такі гушчар — не прадзярэшся.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Ваўкалак

«Заклятыя Скарбы» — Баннік

Баннік — Заклятыя Скарбы.

Пайшла дзеўка замуж за старога чалавека. А сама смяецца з мужавай старасці, старым чортам яго называе.

Нарадзіўся ў іх хлопчык. Аднаго дня сабралася тая маладзіца ў лазню. I сына з сабою ўзяла. А мужу наказала:

— Ты, стары чорт, пасядзі каля лазні. Сыночка дамоў забярэш, бо я стамлюся…

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Баннік

«Заклятыя Скарбы» — Халера

Халера — Заклятыя Скарбы.

Самая страшная халера была ў трыццатым годзе. Рады не маглі ёй даць. Што ні рабілі людзі, як ні сцерагліся, а яна рэжа ўсіх, быццам нажом.

(more…)

Continue Reading«Заклятыя Скарбы» — Халера