«Заклятыя Скарбы» — Грошы цвітуць

Грошы цвітуць — Заклятыя Скарбы.

Пайшлі па вёсцы чуткі, што на беразе ракі, дзе спрадвеку насыпаны курганы, цвітуць грошы. Кажуць, нават бачылі здалёку, як уночы там блішчыць агеньчык. Але толькі накіруешся да яго — агеньчык знікае.

Вось і пайшлі гуляць чуткі, маўляў, у курганах ляжаць заклятыя грошы. Гэта яны цвітуць і просяцца, каб іх выкапалі, цяжка марна ляжаць у сырой зямліцы.

Прызнаюцца людзі, што на свае вочы бачылі, як цвітуць грошы, але ніхто не ведае, як імі завалодаць. Нялёгка падступіцца да заклятага скарбу. Нейкі чалавек паспрабаваў, дык такога набраўся страху, што пасля некалькі тыдняў калаціўся ў ліхаманцы.

У нашай вёсцы жыў Нічыпар, які лячыў свойскую жывёлу. Мабыць, ён трохі знаўся-такі з нячыстай сілай. Падыдзе да наравістага неаб’сзджанага каня, пагладзіць па спіне — і конь стаіць, як укопаны. Праўда, адзін раз лекар наскочыў на жарэбчыка, які так прыклаўся капытом, аж у небаракі пярэднія зубы павыляталі.

Аднойчы ўвечары Нічыпар надумаўся прыкішэніцьзаклятыя грошы, што цвітуць каля рэчкі. Узяў рыдлёўку і падаўся шукаць скарб. Было гэта ўлетку. Ноч выдалася цёмная, але цёплая і ціхая.

Толькі Нічыпар выйшаў за вёску — на беразе ракі бліснуў сіні агеньчык. Сунуўся Нічыпар далей, а насустрач яму коціцца штосці чорнае, быццам капа. Падкацілася пад самыя ногі і рассыпалася ў бакі, аж іскры шуганулі па траве. Ідзе Нічыпар далей. А тут адкуль ні вазьміся — воўчая зграя. Кляцаюць зубамі ваўкі, кідаюцца з ашчэранымі пашчамі… Насілу адбіўся ад іх рыдлёўкай.

Нарэшце дабег Нічыпар да курганоў. Ітолькі капнуўён рыдлёўкай зямлю, як раптам моцна загрукацела, курган расступіўся і высунулася нейкае страшыдла. У Нічыпара і дух заняло. Кінуў ён рыдлёўку і так сігануў дахаты, што сабакамі яго не дагнаў бы.

Прыбег, калоціцца. Такую ліхаманку схапіў, што ледзьве вычухаўся. I да сённяшняга дня невядома, як падступіцца да заклятага скарбу.

Источник: https://vk.com/wall-109420523_7377

Leave a Reply