Дорогою додому — Легенды Беларусі.
Кедысь сэмні булы вылыкі, а поля ў господара мало. Ны було чым дітэй кормыты, так старшынькіх у люды аддавалы. Жывэ дытя ў чужуй сымні, або коровэй пасэ, або дітэй доглядае.
Я була наймычкою ў багатых еўрэіў у Хомску. Воны хотілы, коб наймычка була спрытна, а ны так, шо бэто тое манёхало.
Пэршый раз, як прыйшла я ў маёнток до богатых людэй, аж дух займало, гэтак там хорошэ. Прыказалы прыбратысь. Я прыбіраю і ўсэ грошы нахожу. Найду копійку і на стул покладу. Прыйшлы господары побачыты, як я зробыла, дай пэршым ділом до стола – копійкі шчытають.
Кажуть: “Добрэ, усі на місці, красты ны будэ”. То я ў іх доўго була, аж покі замуж ны пошла. Дэколы додому пускалы. Алэ трэба було ўсэ ўправыты, то вырвышся оно надвэчурок.
Одного разу бігла до своіх, ужэ от-от поночы станэ. Аж бачу на дорозі чоловік сыдыть і кошы плытэ. От, думаю, хутко нуч, а вун ны квапыцца.
Пудышла блышчэ, а вун мні протягуе кошыка, быры, маўляў, так, ныц за ёго ны трэба. Я ўжэ і руку потягла, коб узяты, аж бачу ў гэтого чоловіка з косэй рожкі маленькі показалысь. Я як у зэмлю ўросла, поворухнутысь ны можу, у очах тёмно стало. А вун оскалыў зубы, подывыўся на мынэ і знык.
Тут я до тямы дошла, як стала бігчы, зымлі ны чула пуд ногамы.
Мыттю дохаты добігла. Маты зустрыла, думала нымаладу шчо наробылося.
А я і праўда муцно обсадылася, оно зымою окрыяла, дай і то шо моя баба ўсё молітвы чытала і пырыляк яйцем выкачувала.
Здзітава – РАДЗІМА МІЛАЯ! “Здзітаўская сярэдняя школа“.