«Паданні Магілёўскай вобласці» — Чаму знікла рэчка Цех?

Чаму знікла рэчка Цех — Легенды Беларусі.

Даўным-даўно праз месца, дзе сёння стаіць Цяхцін, працякала рачулка Цех.

Абапал яе берагоў раслі вербалозы, галіны якіх, нізка схіляючыся, купаліся ў вадзе. Па рэчцы плавалі белыя гарлачыкі, у ёй любілі купацца дзеці і дарослыя.

І трэба ж было аднойчы такому здарыцца: купаючыся ў рэчцы Цех, утапіўся сын вядзьмаркі.

З гора яна пракляла раку і ў знак свайго пракляцця кінула ў Цех камень. З таго часу знікла рэчка, але ходзіць пагалоска сярод старых людзей: калі знайсці і выкапаць той камень з зямлі, Цех зноў стане ракой.

Источник: http://novychas.by/kultura/legendi_padann_nashaga_kraju/

Leave a Reply