Загадкавая бочка (Паданні і легенды Нясьвіжа).
Наведвальнікам падзямелля ў касцёле абавязкова паказваюць незвычайную бочачку з дрэва, якая размяшчаецца ў металічнай пасудзіне, падобнай на звычайную выварку. У ёй, бочачцы, зберагаюцца астанкі чалавека.
Пра гэтую незвычайную дамавіну існуюць шматлікія паданні. Героем аднаго з іх быў князь, які вельмі любіў паляваць, але к старасці страціў магчымасць хадзіць. Яго вазілі ў калясцы. У такім становішчы ён нават спрабаваў выязджаць на паляванне.Шматлікія служкі гналі да князя загадзя падрыхтаванага мядзведзя. Звычайна звер быў стары і ціхі і лёгка даваў сябе забіць нядужаму паляўнічаму, які лічыўся вельмі трапным. Але аднойчы князь толькі параніў звера, які блізка знаходзіўся ля няўдалага стралка. Імгненна ціхі мядзведзь ператварыўся ў раз’юшаную, страшэнную сваёй дзікай сілай істоту. Ён наваліўся на бездапаможнага чалавека і пакуль апамяталіся слугі, загрыз яго.
Тое, што засталося ад князя, гаворыць паданне, і было пакладзена ў маленькую бочачку.
Автор: Клавдия Яковлевна Шишигина-Потоцкая
Источник: http://jivebelarus.net/interes/legends-of-nesvizh.html