Крыніца у вёсцы Забалацце — Легенды Беларусі.
У весцы Забалацце Пышнянскага сельсавета ёсць крынічка, якая вядома з паловы 20 стагодзя.
Гадоў 40 назад пахалі мы зямлю каля крынічкі. Я атработаў сваю змену днём, а мой напарнік ноччу пахаў. Ён збег з начной змены. Сказаў, што там нехта крычыць, пяець.
Пайшлі мы на наступны дзень у 12 часоў ночы. Чуем – праўда, крычыць нехта, пяець, як жанчына галосіць Мы бягом ад крыніцы. Кажуць, што гэта стогне згубленая душа.. А крынічка лічыцца святой.
Запісана Стэльмах А.У. са слоў Залатара Антона Антонавіча у 2004г. у в. Забалацце.
Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/