Крыніца у вёсцы Бароўка — Легенды Беларусі.
Мясцовы жыхар аднойчы на сасне у лесе ва урочышцы Бароўка убачыў ікону.
Ён пазваў людзей, ікону знялі і занеслі ў Каменскую царкву, але яна назаўтра зноў аказалася на тым жа дрэве. Ікону занеслі зноў у царкву, а на гэтым месцы пабудавалі капліцу. Там жа стала біць цудадзейная крыніца, да якой збіралася вельмі многа народу, з розных месц. Асабліва на рэлігійныя святы.
Вясной ікону прыносілі з Каменя у Бароўку. А на зіму забіралі ў Каменьскую царкву.
В. Пазняк жыхар Лепеля у сваіх успамінах аб жыціі у п. 20 ст. эгадвае цудадзейную крыніцу у п. Бароўка Лепельскага раёна.
Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/