«Легенды Лепельшчыны» — Вёскі Юркоўшчына і Мацюшына Сцяна

Вёскі Юркоўшчына і Мацюшына Сцяна — Легенды Беларусі.

Раней на месцы гэтых вёсак былі густыя, непраходныя лясы. Мала людзей жыло тут, але і яны падвяргаліся нападу плямён з захаду.

Надакучыла тутэйшым жыхарам цярпець знявагу і вырашылі яны засланіцца ад ворагаў сценамі. Адну сцяну са свайго боку пабудаваў чалавек, якога звалі Юрка – адсюль назва Юркава Сцяна ці Юркоўшчына. З другога боку сцяну пабудаваў са сваёй сям’ёй чалавек па прозвішчу Мацюш – і пайшла назва Мацюшына Сцяна.

Запісана са слоў Палонскага Арцема Маркавіча,1918г.н., і Касача Сцяпана Ціханавіча.,1920г.н.

Быў чалаве па імені Матюш, у страху жыў, баяўся, што яго аграбяць і акружыў сябе сцяной, адсюда і пайшла назва Матюшіна Сцяна.

Запісана са слоў Грахоўскага Івана Максімавіча,1.11.1997г.

Гэта дарога іздаўна ішла праз веску на Полацк і тут стаяў атрад ахраны какля дярэўні Матюшіна сцяна і Юркава Сцяна. Назвалі па імені начальнікаў ахраны.

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/

Leave a Reply