«Легенды Лепельшчыны» — Вёска Крайцы

Вёска Крайцы — Легенды Беларусі.

Легенда №1:

Было некалі ў нашага пана вельмі многа лесу. А пан быў вельмі скупы,тросся за кожную сасонку.

Аднаго разу здарылася бяда: знайшоў пан ў лесе парубку. Доўга шукаў пан вінаватага і не знайшоў, бо мужык, які зрабіў парубку, дужа добра схаваў тыя сасонкі. І вырашыў пан пабудаваць леснічоўку са слугамі, каб тыя пільнавалі ягоны лес. Паставіў пан лесвічоўку з краю лесу.

Потым тут з’явілася дзярэўня, і назвалі яе Крайцы, таму што з краю.

Запісаў Галаўко С.А. ад Хацкевіч Ульяны Іосіфаўны.
Запіс зроблены ў 1983 годзе ў весцы Кветча.

Легенда №2:

Назва вескі Крайцы пашла ад слова край. Куды не глянь на восток – балота, на юг – балота, адным словам край зямлі.

Запісала у 1995 г. Стэльмах А.У. у в. Крайцы.

Leave a Reply