«Легенды Лепельшчыны» — Вёска Камень

Вёска Камень — Легенды Беларусі.

У вёсцы Камень знаходзіцца вялізарнае гарадзішча . У мясцовых жыхароў існуе паданне пра ўзнікненне гарадзішча.

Было гэта даўным – даўно, калі наша радзіма была падзелена на мноства невялікіх княстваў, і князі вялі паміж сабой шматлікія міжусобныя войны. У час адной з такіх бітваў князь быў цяжка паранены, стомленае войска вярталася з крывавага паходу – шлях воінаў прайшоў праз тутэйшыя мясціны. Князь ад ран памёр, пахаваць яго вырашылі тут. У знак удзячнасці князю за яго храбрасць і мужнасць кожны з воінаў прынёс на яго магілу па жмені зямлі.

Адпачыўшы, войска пайшло далей. З цягам часу на магілу князя забыліся, але месца гэтае сваёй духоўнай силай усё яшчэ прыцягвала да сябе людзей. У дадатак да гэтага, вакол было шмат урадлівай глебы, якая магла даваць неблагі ўраджай. У выпадку небяспекі высокае гарадзішча надзейна ахоўвала, таму тут і пасяліліся людзі. Ійшоў час, жыць на адкрытай мясцовасці стала менш небяспечна.

Людзі пакінулі гарадзішча і пасяліліся пабач з ім. Але месца тое заўсёды прываблівала да сябе і тут пазней была пабудавана царква.

Аляксандр Котаў, “Лепельскі край”, 27.09.2002г.

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/

Leave a Reply