«Легенды Лепельшчыны» — Вёска Чарніцы

Вёска Чарніцы — Легенды Беларусі.

Было гэта даўно. Быў у нас такі пан Іваноў, памешчык расійскі. Быў ён палкоўнікам царскім і меў маёнтак у Слабадзе. Валодаў многімі землямі і лясамі, азёры ў яго былі.

Завез пан у азёры заморскія сарты рыб і паслаў слуг глядзець за возерам. Прыехалі чатыры сям’і і пасяліліся каля возера ў лесе. А ў лесе было многа ягад чарніц. І назвалі веску Чарніца.

Запісаў Галаўко С.А. ад Сімака Максіма Аляксандравіча.

Запіс зроблены ў 1983 годзе ў весцы Чарніца.

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/legenda.php

Leave a Reply