Жытняя Баба (Маці жыта)

Жытняя Баба – бажаство беларускай міфалогіі, маці жыта.

Жаночая паралель «гаспадара» поля – Жытня.

На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках.

У некаторых мясцінах «бабаю» называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі «спарышовыя» песні з пажаданнем добрага ураджаю ў наступным годзе. Жыта з апошняга снапа («баба») часта захоўвалі да наступнага ўраджаю.

Згадваецца ў П. Шпілеўскага.

М.С. Кацар на базе неправеранай крыніцы сцвярджае, што, паводле беларускай міфалогіі, у пачатку часоў Зямля і Сонца быццам ўступілі ў шлюб, у іх нарадзіліся дзеці – бог Ярыла і багіня Жытняя Баба.

Ад шлюбу апошніх нарадзіліся бажкі Жыцень, Рай, Спарыш і Багач, якія мелі розныя функцыі, звязаныя з ураджаем.

Іншыя фалькларысты не знайшлі ніякіх слядоў існавання падобных вераванняў на тэрыторыі Беларусі.


Ржаная баба – божество белорусской мифологии, мать ржи.

Женская паралель «хозяина» поля – Житня.

В Беларуси её представляли в виде фантастической женщины с колосьями в волосах и звёздами по боках.

В некоторых местах «бабой» называли последний сноп сжатого жита, который одевали в женскую одежду, повязывали ему платок и торжественно несли в дом поя песни с пожеланием урожая в следующем году.

Рожь из последнего снопа «бабу», часто оставляли до следующего урожая.

Вспоминается у П. Шпилевского.

М.С. Кацар на основании непроверенного источника утверждает, что согласно белорусской мифологии, в начале времени Земля и Солнце поженились и у них родились дети – бог Ярило и богиня Ржаная Баба.

В результате их союза родились божки: Житень, Рай, Спорыш і Богач, которые имели различные функции, связанные с урожаем.

Другие фольклористы не нашли никаких следов существований подобных верований на территории Беларуси.

Иллюстрация: http://imperiaduhu.by

Leave a Reply