Лазавік — дух, які жыве ў лазе

Лазавік — у беларусскай міфалогіі, дух які жыве ў лазе.

Лазавік — лясны дух, які жыве ў лазе.

Быццам з’яўляўся старэнькім карлікам, не больш за пазногаць, з адным вокам на твары, з барадой у аршын, цягаў з сабою доўгую пугу у сем сажняў.

Лазавік — нейкі лясны бог, які жыве ў лазе. Беларусы ўяўляюць яго старэнькім карлам, не большым за пазногаць і аднавокім, з аршыннаю барадою, які заўсёды носіць з сабою доўгую (у сем сажняў) пугу.

Ён, кажуць, звычайна жыве ў лазе, у маленькім дамку, акружаным балотам; дамок гэты без дзвярэй і вокнаў, толькі з маленькай адтулінай на страсе, куды звычайна залазіць сам гаспадар лазавік. Дамок гэты недаступны людзям: як толькі хто-небудзь задумае падысці да яго, дома як і не было на тым месцы — пойдзе далей; чалавек за ім — а дамок далей ад яго.

Лазавік, кажуць, часта расхаджвае па розных балотах. Тут яго адразу пазнаеш: вочка яго бліскае, як агеньчык…

Што робіць Лазавік сваёй пугай і навошта носіць з сабою, беларусы самі не ведаюць.

Лазавік вядомы ў Беларусі пад рознымі іншымі імёнамі; у некаторых месцах яго завуць балотнікам, які жыве ў балоце, а ў іншых — вадавіком, які жыве ў вадзе.

Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і.

Жыве у маленькай хатцы сярод лазы, у атачэнні балот. Хатка без дзвярэй і вокнаў, з адтулінай у страсе. Калі чалавек захоча наблізіцца да гэтага дамка, той будзе аддаляцца. Калі Лазавік блукае па балоце, яго вока ззяе, як агенчык.

Лічыцца, што Лазавік гіне, калі ягоныя балоты асушваюць.

Сваёй пугай Лазавік ганяе па лазе дробных, шкодных і шумных Лознікаў.

Фалькларыст: П. Шпілеўскі.

Лазавік — дух, што жыве ў лазе. Там знаходзіцца яго хатка. Ён такога ж колеру, што і лаза. Падобны на дробнага дзеда, амаль карліка. Хоць непрыгожы, але добры.

Летам раз заблудзіў я, хадзіў доўга, думаў, што ўжо не выберуся. Толькі прысеў, адразу ж пачуў смех нейкі. Я ўскочыў і пачаў маліцца. І што вы думаеце, знайшоў дарогу дамоў. Я потым доўга думаў, хто ж тады мяне напугаў. Ды ўспомніў, што якраз ля лазы быў. Мабыць, то лазавік з мяне пасмяяўся. За жарты на яго не злую, бо ён мне ў рабоце памагаў. Я не раз лазу на карзіны набіраў. А карзіны выйшлі добрыя, шчэ баба мая імі і зараз пользуецца.

Лазавік можа ратаваць ад вадзянікоў і балотнікаў. Калі чалавек трапляў у багну і пачынаў тануць, то, схапіўшыся за лазу і варатаваўшыся, лічыў, што яму дапамог лазавік.

Дзядзька расказваў, што адзін раз пайшоў з жонкай ягады збіраць. І тут заўважыў уперадзе паляну, на якой было многа ягад. Ён пайшоў туды і трапіў у балота, пачаў жонку зваць. А тая, мабыць, не пачула. Дзядзька ўжо рашыў тады, што жывым яму не быць. Але потым убачыў лазовы куст і схапіўся за яго. Жонка яго тады агледзіла, што мужыка няма, пачала шукаць і наткнулася на яго. Дзядзька спасся, але гаварыў, што яму дапамог лазавік

Можа таксама схаваць чалавека ад дажджу. Мог і пажартаваць над людзьмі, але тыя на яго не злавалі, бо дух часта дапамагаў ім..

Лазавік жыве ля рэк, азёр, а можа і каля лесу пасяліцца. Галоўнае для яго, каб была лаза. Многія гавораць, што бачылі яго. І мне раз так павязло. Ішла калісь летам праз раку, рашыла адпачыць ля лазы. Аж бачу, што там дзед нейкі сядзіць. Ды сам смешны такі, маленькі і нейкі жоўты. Убачыў мяне і адразу знік. Яго ніхто не баіцца, бо ён зла вялікага не дзелае. От шчэ скажу, што лазавік, калі дождж ідзе, можа чалавека схаваць. Я раз у навальніцу ад хаты далёка была, дык схавалася пад лазу. Пераседзіла там, а потым сухенькая дамоў пабегла.

Фалькларыстка: І. Шаўко.


Лозовик — лесной дух, живущий в лозе.

Белорусы представляют его карликом-старичком, не больше ноготка, одноглазым, с аршинною бородою, всегда носящим при себе длиннейший (в семь сажень) кнут.

Он обыкновенно живет в лозе, в маленьком домике, окруженном болотом. Домик этот без дверей и окон, только с малым отверстием на крыше, куда обыкновенно пробирается сам хозяин. Домик этот неприступен для людей: как только кто-нибудь вздумает подойти к нему, домика как не бывало на том месте, уйдет дальше, человек за ним — домик дальше от него.

Лозовик, говорят, часто расхаживает по разным болотам. Тут его сейчас узнаешь: глазок его сверкает, как огонек.

Что делает Лозовик своим кнутом и для чего носит его с собою, никто не знает.

Лозовик известен под разными другими именами; в некоторых местах он называется Болотником — живущим в болоте, а в других — Водовиком — живущим в воде.

П.Древлянский “Белорусские народные предания”.

Источник: bestiary.us