Бадзюля (Бадзула)

Бадюля (Бадзула).

Бадзюля — нейкі дух, які вымушае чалавека валацужнічаць, не прыжываючыся на адным месцы.

Бадзюля звычайна туляецца каля дарог. Бліжэй да зімы яна пачынае выглядаць, дзе б да каго ёй прыладзіцца, ідзе за тым чалавека следам, каб пасяліцца ў яго хаце. Вось тады для небаракі-гаспадара і пачынаюцца ўсялякія прыкрасьці. То гэта не так, то тое, і усё з рук валіцца. З гора і адчаю чалавек пачынае піць, спускаючы на вецер гадамі нажытае, мазалем напрацаванае.

А бадзюля толькі і чакае, калі той усё растрасе і сам па свеце пойдзе.

Каб прагнаць бадзюлю, трэба чыста вымесьці і вымыць у хаце і абавязкова ў прыўне. Усё гэта лепей рабіць збытнымі днямі, увечары, а бруд выліць наводлег на заход сонца. Тады, кажуць, можна увачавідкі ўбачыць бадзюлю, як тая уцякае: з перапуду яна забывае схаваць сваё аблічча.

Гэта немаладая жанчына з вялікімі па брух грудзьмі. На ёй няма ніякага адзеньня, толькі брудная падраная посцілка, якая амаль не прыкрывае парэпанага струплівага цела. Твар у бадзюлі непрыгожы: пукатыя вочы, кароткі шырокі нос, тоўстыя адвіслыя вусны, валасы, збітыя ў каўтун.

Запісана А.У.Лукша, Мядзельскі район.

Бадзула или Бадзюля, в мифологии древних славян-белорусов нечистый дух, который заставляет людей бродяжничать.

Обычно женского рода. Она бродила по обочинам дорог, а ближе к зиме выискивала, к кому бы пристроится. Вот тогда-то у несчастного хозяина дома начинались неприятности, все из рук валилось. С горя человек принимался пить, пуская на ветер годами нажитое, и, оставшись ни с чем, мог пойти по миру.

По народным поверьям для того, чтобы изгнать Бадзулу, нужно было просто-напросто начисто подмести в хате и в сенях, а весь домашний мусор выбросить далеко за домом в противоположную от заката сторону. Тогда, говорят, можно увидеть Бадзулу.

В славянской мифологии Бадзула это немолодая женщина со свисающими до живота грудями. На ней лишь грязное рваное покрывало, сквозь прорехи и дыры в ткани виднеется тело, покрытое струпьями.

Источник: http://godsbay.ru/slavs/badzula.html

Leave a Reply