Брахун і падбрэхіч
Брахун і падбрэхіч — «Беларускія народныя казкі».
Жыў некалі пад Мазыром адзін чалавек. Рабіць ленаваўся, красці баяўся. А лгун быў — пашукаць — не знойдзеш. Чаго толькі ён не выдумляў!
Жонка жартуе з яго і лае за хлусню, а ён свайго не пакідае.