«Легенды Лепельшчыны» — Вёска Валосавічы

Вёска Валосавічы — Легенды Беларусі.

Калісьці даўным-даўно, калі быў падзел царквы, у гэтых мясцінах жылі ўніяты і на месцы вескі стаяў горад і называўся ён Валосавічы.

У горадзе было многа цэркваў, брукаваная дарога ( яна засталася да сённяшніх дзён у Клінавым лесе ), каплічка са святой вадой. І, як расказваюць, людзі тут былі заклятыя, і таму аднаго дня цэрквы пачалі правальвацца пад зямлю, і паступова горада таго не стала. А зараз тут вёска Валосавічы.

Запісана са слоў Харлёнак Фрузы Мітрафанаўны, 1915г.н.

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/

Leave a Reply