Возера Святое — Легенды Беларусі.
Самым распаўсюджаным сюжэтам паданняў пра культавыя азёры з’яўляюцца згадкі аб затанулай царкве. Асабліва шмат паданняў пра азёры з назвай Святое.
Ёсць такое паданне пра возера Святое і ў Лепелі. У старажытныя часы на месцы сучаснага возера Святога на ускрайку Лепеля стаяла царква, якая нечакана пайшла пад зямлю. На яе месцы ўзнікла возера. У ціхае, сонечнае надвор’е на вялікай глыбіні бачна макаўка царквы і чуваць гукі званоў.
Запісала Стэльмах А.У. са слоў мясцовых жыхароў у 1991г.
Звычайна, назва возера Святое звязана з існаваннем на яго беразе капішча. Валуны з капішча, часта носяць назву Перуновых.
Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/