Красналучка — Легенды Беларусі.
Часцей за ўсе каля крыніцы ставілі адзін крыж, але магло быць і больш. Крыжы абвешываюць вышыванымі ручнікамі.
Вядомы крыж каля калодзежа ў в. Красналучка (пач. ХХ ст.). Каля вытоку крыніцы з в. Красналучка стіць крыж, абвешаны разнакаляровымі стужкамі. Гэта просьбы з якімі вернікі звяртаюцца да бога, просячы што-нібудзь персанальна для сябе ці сваякоў. Вада з крыніцы дапамагае пры лячэнні вачэй.
Існуе легенда.
Вядома гэта крыніца з даўніх часін. Жыў каля Чашнік адзін гаспадар. Усе у яго было добра і гаспадарка сталаяі дзеці удалыя. Але занемагла неяк яго дачка на вельмі цяжкую хваробу – аслепла яна.
Вельмі перажываў гаспадар. Страціў веру у жыцце і справядлівасць.
Нейкі добры чалаве пашкадаваў бацьку і падсказаў: есць ля вескі Красналучка святая крынічка, што дапамагае пакутнікам і гаратнікам.
З апошняй надзеяй пайшоў гаспадар да крыніцы і набраў там гаючай вады. Вярнуўся да дому, змазаш вочы гэтай вадой сваей дачушцы. “Гэта бог глядзіць на мяне”, – сказала у радасных слязах дзяўчынка, калі убачыла святло дня.
Вырашыў счаслівы чалавек ушанаваць вялікі цуд. Пайшоў зноў да крыніцы і пабудаваў там капліцу, у якой паствіуў вялікі крыж.
Запісана Шушкевічам А.У., са слоў Уладзіміра Няміры у 2004 г.
Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/