Плоская гара — Легенды Беларусі.
Побач з вёскай Верабкі знаходзіцца вялікая гара, якую мясцовыя жыхары называюць плоскай. Узнікненне яе адносяць да будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы.
Каплі канал цюрэмнікі (людзі асуджаныя). Праца была вельмі цяжкай. Дакапалі яны да Агарка. Нідзе не было так цяжка. Кіркамі білі, лапатамі капалі, тачкамі адвазілі зямлю. Зямля тут балоціская, хмызняк. Кармілі дрэнна і начальнік быў у іх не харошы. Многа будаўнікоў памірала. Памершых клалі ў плоскую яму. Столькі іх многа было, што гара атрымалася. А начальнік іх застрэліўся, не мог вынесці. Яго таксама тут пахавалі.
Адсюль і пайшла назва Плоская гара. Валатоўкі каля Верабак называюцца так, таму што там французаў харанілі. У вайну з Напалеонам бальшое убійства было. Французы дзяцей ціскалі, за нагу і гатова. Когда яны шлі ад Масквы. Іх прыжалі к нашым азерам. Яны у гэтыя азяркі. Там дзе пахаранілі іх абразавалісь валатоукі. Я гавару капайце там золата. Капалі – клінок выкапалі, жалеза, золота не нашлі.
Запісана Стэльмах А.У. са слоў Шкіранда Таццяны Федараўны, в. Верабкі, у 1995 годзе.
Вёска Верабкі.
У Азерцах, не далека ад Верабак бык утануў і выплыў у бяседскім возеры. Гэта значыць есь падземны праход. Назва Верабкі пайшла адтаго што тут пры будаўніцтве канала быў карабельны лес і многа баброў. Многа вараб’ёў было , адсюль назва Вераб’і, Верабкі.
Запісана Стэльмах А.У. са слоў Шкіранда Таццяны Федараўны, в. Верабкі, у 1995 годзе
Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/