«Легенды Лепельшчыны» — Веска Кветча

Веска Кветча — Легенды Беларусі.

Легенда №1:

Некалі на гэтым месцы, дзе стаіць наша дзярэўня, рос вялізны лес. Але аднаго часу здарылася бяда: у час гразы маланка папала у дуб вялізны. Загарэўся лес і ўвесь выгарэў.

Праз некалькі гадоў на тым месцы, дзе рос вялізны той дуб, вырас куст прыгожых чырвоных цвятоў. Ехаў адзін раз тымі местамі пан са сваімі слугамі.

Увідзеў пан той куст і дужа яму панравіліся тыя цвяты. Загадаў пан слугам пасяліцца на тым месцы і развадзіць тыя кветкі. Парассажвалі іх па ўсім полі, дзе рос лес. У скорым часе з тых кветак пачалі расці дрэвы.

Пачалі тут сяліцца і другія людзі, і назвалі месца Кветчай, на памяць пра тыя цвяты, што адрадзілі наш лес.

Запісана са слоў Галаўко С. Ад Аляшкевіч В.Ц. у 1983 г.

Легенда №2:

У вёсцы Кветча знаходзяцца старыя могілкі на невысокім кургане дыяметрам 50 метраў і высатой каля 2 метраў. На кургане ляжыць многа камней, на некаторых з іх бачны выбітыя крыжы. Камяні стаяць у ізгалоў’і магіл. Навукоўцы датуюць могілкі 16 ст.

Сярод мясцовых жыхароў захавалась паданне пра заснаванне могілак і вескі. Ехаў даўным даўно адзін памешчык на нашых вялікіх лясах і прыйшлося яму тут заначаваць. Здарылася ў яго тут бяда. Памёрла дачка і пахаваў ён яе на гэтым кургане.

Так утварыліся тут могілкі, а потым і вёска. Тут раней на краю вескі стаяў крыж, за хатай Аўтушка М.П.

Запісана Стэльмах А.У. ў час экспедыцыі па Бярэзінскай сістэме летам 1995 года.

Leave a Reply