Вёска Валова Гара — Легенды Беларусі.
Легенда №1:
На гэтым месцы, дзе зараз вёска , была некалі пушча. І рашылі капаць тут канал. Канал капалі катаржныя. Цяжка было працаваць , землю адносілі ў мяшках.
Калі скончылі капаць, на гары, якую завуць П’янай, адзначалі гэту падзею і дзеля гэтага быў зарэзаны вол. Ад гэтага і стала гэта мясціна звацца Валовай Гарой. А могілкі тых катаржнікаў і зараз ёсць.
Запісана ад Буртыля Рыгора Васільевіча , 1910г.н.
Легенда №2:
Назва “ Валовая Гара “ пайшла ад таго , што як капалі канал, зямлю адвозілі на валах.
Запісана ад Крыцкага Міхаіла Іванавіча, 1928г.н.
Легенда №3:
Старыя людзі расказвалі , што як капалі канал , знайшлі вала.
Ад гэтага і назва такая “Валовая гара”.
Запісана ад Крыцкага Міхаіла Іванавіча , 1928 г.н .
Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/