Жыцень (Жытні дзед)

Жыцень — беларускі міфалагічны персанаж, які жыве ў палях і спрыяе росту і выспяванню збажыны.

Жыцень – бог восені. Беларусы ўяўляюць Жыценя крыху грозным, нібыта вечна некім незадаволеным…

Жыцень нізкага росту, худы, нават кашчавы, даволі сталага веку, з трыма вачыма (трэцяе на патыліцы). Ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся, з ускудлачанымі валасамі.

Расхаджвае ён па палях і агародах, каб агледзець, ці ўсё добра прыбрана, як павінна быць у добрай гаспадарцы. Калі Жыцень знойдзе на жніўніку шмат каласоў, пакінутых жнеямі, збірае іх і, звязаўшы ў адзін сноп, пераносіць на іншы жніўнік, дзе сабрана ўсё чыста, з ашчаднасцю.

Вынікам гэтага здараецца неўраджай у наступным годзе на тым месцы, дзе Жыцень знайшоў шмат пакінутых каласоў, і, наадварот, вялікі ўраджай на той ніве, дзе пакінуў ён сноп.

Тое ж бывае і з агародамі, якія наведвае Жыцень і ў якіх знаходзіць нядбайнасць, гаспадарскія непарадкі. Убачыўшы каго-небудзь з гаспадароў агарода, Жыцень падыходзіць да яго і грозіць яму пальцам: гэта значыць у тым агародзе трэба чакаць неўраджаю.

У Беларусі ёсць павер’е, нібыта Жыцень з’яўляецца часам у выглядзе жабрака, як звычайна, з суровым тварам, грозячы пальцам кожнаму стрэчнаму. З’ява гэта, кажуць, заўсёды бывае прадвесцем усеагульнага голаду ці вялікага неўраджаю на наступны год. Зрэшты, у гэтым выглядзе Жыцень з’яўляецца беражлівым і старанным гаспадарам… каб папярэдзіць іх пра надыход небяспек і такім чынам даць ім магчымасць падрыхтаваць запас хлеба на галодны год.

Жыцень, паводле беларускага падання, прысутнічае ў полі пры восеньскай сяўбе… Жыцень у час пасеваў расхаджвае з грозным выглядам па пасеяным жыце і нібыта ўсё прыглядаецца да чагосьці ўнізе, утоптвае ўсялякае зерне, каб лепш увайшло ў зямлю і хутчэй апладнілася зямельнымі сокамі…

Запісана: У. А. Васілевіч (Міфы Бацькаўшчыны) 

Вобраз Жыценя прапанаваны (і, напэўна, выдуманы) фалькларыстам П. Шпілеўскім як старажытнабеларускі бог урадлівасці і восені. Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і іншых народаў, «гаспадар» поля; яго жаночая паралель — Жытняя Баба.

У Беларусі Жыценя уяўлялі маленькім дзядком (Жытні дзед) з доўгай сівой барадой. Лічылася, што ён нібыта забяспечваў ураджай жыта — «даваў жыта», збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго паважалі таксама як духа багацця і дабрабыту.

Пазней народныя вераванні пра Жыценя зліліся з уяўленнем пра бога як вытворцу ўраджаю. Рэлігійнае ўяўленне пра яго знікла ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. З вобразам Жыценя звязаны земляробчы абрад «завіванне барады».

Мяркуецца, што як бог ніколі не існаваў у беларускай міфалогіі. Пад імем «Жыцень» Шпілеўскі, сам таго не ведаючы, мог апісаць мясцовыя ўяўленні пра даволі распаўсюджанага ў вераваннях усходніх славян духа — палевіка (або яго рэгіянальнага аналага).

У фальклоры імя (ці эпітэт) «Жыцень» часцей сустракалася ў Мінскай і Магілёўскай губернях.

Прымаўкі з Жыценем:

  • «Жыцень хлеба даў».
  • Баржджэй на Жытня, калі ў засеку хлеба не прытне».
  • «Жыцень з кабзой, голад на двор».

Житень — белорусский мифологический персонаж, который живет в полях и способствует росту и созреванию.

Житень – бог осени. Белорусы представляют Житня немного грозным, как будто вечно недовольным….

Житень низкого роста, худой, даже костлявый, достаточно взрослый, с тремя глазами (третье на затылке). Ходит очень тихо, согнувшись, с влохмаченными волосами.

Прогуливается он по полям и огородам, чтобы проверить, что все хорошо убрано, как должно быть в хорошем хозяйстве. Если Житень находит оставленные жнеями на поле колосья, собирает их и завязав в один сноп переносит на другое поле, где все было сжато до конца.

Итогом становится неурожай в следующем году на том месте, где Житень нашёл много оставленных колосков, и наоборот, большой урожай там где оставили сноп.

Иллюстратор:  Валерий Слаук

Leave a Reply