Лунінец — Легенды Беларусі.
Наша сяло старэйшае за горад. Ад Луніна і Лунінец паходзіць.
Сяло Лунін з даўніх часоў вялікае. Жыхароў тут заўсёды было «богато», а на месцы горада Лунінца нічога не было. Ніхто там не жыў. Толькі дзікія качкі плёскаліся ў лужыне.
Неяк адзін з жыхароў Луніна аддзяліўся ад сваякоў. Пасяліўся ён якраз там, дзе цяпер горад. Пабудаваў сабе хату, узараў зямлю, пасадзіў сад, наладзіў гаспадарку. Неўзабаве яго сядзібу пачалі называць Лунінцам, бо там жыў лунінец, чалавек з Луніна.
Час ішоў, патомства Лунінца павялічвалася. Унукі і праўнукі будаваліся па суседству, жылі побач. З хутара вырасла акружаная лясамі вёска, за якой назаўсёды захавалася назва Лунінец, як памяць пра яе заснавальніка, першага перасяленца з Луніна.
Источник: https://be.wikisource.org