Заблудаў — Легенды Беларусі.
Расказваюць старыя людзі, што на тым месцы, дзе цяпер Заблудаў, былі калісьці вялікія лясы. У тыя дрымучыя лясы паехаў раз сабе на паляванне якісьці магнат ці князь і заблудзіўся.
Блудзіў ён, блудзіў і ніяк не мог нікуды выехаць. Нарэшце, змучыўшыся, захацеў есці, сеў на дубовы пень і пачаў абедаць.
На тым месцы якраз і заснаваны цяперашні Заблудаў… Дзесь, бадай, і ў летапісе сказана, што Заблудаў стаіць над рэчкаю Мелетына, пабудаваны на дубовым пні. Яшчэ нядаўна, за нашай памяццю, быў тут замак, у якім жыў тады князь Радзівіл…
Источник: https://be.wikisource.org